Рубрыка «Роднае слова»
Аліса Андрыянава , 5 «Д» клас
Лясныя памочнікі
-Іду!- крычала ўслед бацькам Люсія.
Падбегшы да іх, дзяўчынка ўбачыла прыгожыя кветкі і вырашыла сарваць некалькі. Мама і тата не заўважылі, што іх дачка адстала ад іх, і пайшлі па дарозе. Сарваўшы некалькі рамонкаў, Люсія павярнулася да бацькоў, каб паказаць ім. Але побач нікога не было. Люсія прабегла метр, але нават тады ўдалечыні нікога не заўважыла. Яна кінула кветкі і пачала бегчы, але колькі яна не прабягала, бацькоў нідзе не было.
Вочы сталі мокрымі, а па шчоках цяклі слёзы. Маленькая дзяўчынка страціла сваіх бацькоў. Люсія спынілася, з-за слёз дарогу было дрэнна відаць. Было дзве развілкі, адна з іх вяла на левы бок, а іншая- на правы. Але гэта яе не супакоіла, таму што толькі зайшоўшы ў лес, ніякіх скрыжаванняў не было. Яна пачала ісці назад, можа тады яна знойдзе дарогу?
Слёзы пачалі цячы мацней. Вочы хварэлі. З кожным крокам усё было складаней ісці. Дзяўчынка глядзела прама, не паварочваючы галаву. Не гледзячы па баках, яна не ўбачыла корань, які тырчаў з-пад дрэва. Ай! Дзяўчынка павалілася прама на зямлю. Як балюча! Слёз ужо не было, моцна забалела нага. На калене была вялікая драпіна, якую трэба было зараз жа апрацаваць. Але трэба ісці далей. Гэта стала цэлай праблемай.
Надыходзіў вечар. Станавілася цёмна. Што сказаць, восень. З-за хмары не было відаць месяца. На душы Люсіі станавілася больш балюча, як толькі яна ўспамінала бацькоў. Яна ішла побач з вялікім возерам, а побач з ім і быў вялікі куст. Нешта ў кусце было не так. Ён рухаўся! Прама ў бок дзяўчынкі.
- А-а-а!- закрычала Люсія.
Хворая нага не давала ёй уцячы, хоць вельмі хацелася. Дзяўчынка ўжо не глядзела ў бок куста, але яна дакладна заўважыла, як нехта выходзіць з яго. Са страху Люсія прыкінулася мёртвай. Прайшло некалькі секунд, як яна пачула крокі ў яе бок. “Гэта канец!”- падумала яна, у думках развітваючыся з яе бацькамі і іншымі роднымі. Гэтыя істоты, якія так напалохалі, пачалі лізаць яе.
-Што ?! Я не ежа! Прыкідвацца бескарысна, лепш адкрыць вочы. Побач з ёй ляжалі ці то сабакі, ці то лісы. Мыска - так дакладна лісіная. Страх знік адразу. Быццам бы лісічкі, прычым не такія ўжо і страшныя. Назе нават лепш стала. Адна з лісічак быццам бы паказвала, што трэба ісці назад, адкуль якраз вярталася Люсія. А іншая ліса дапамагала ўстаць. Так яны і паказалі дарогу дадому. Аказалася, трэба ісці направа.
Дома ўжо чакалі любімыя бацькі. Яны хваляваліся таксама моцна, як і яна. На пытанне, дзе яна была, дакладнага адказу не было. Цяпер кожны дзень прыходзяць тыя самыя лясныя памочнікі, якія калісьці дапамаглі Люсіі.