

Рубрика «Литературные опыты»
Яна Баравiцкая
Прыроды вечная краса
Вось i прыйшла восень. Лiсце на дрэвах начало жаўцець i чырванець. Людзі ходзяць у лес i збiраюць грыбы, арэхi цi ягады. Ужо i птушкi адляцелi ў вырай.
Вось ужо лiсце ляжыць на зямлi нiбы разнакаляровы дыван. Часта iдуць дажджы. Сумныя воблакi плывуць ў небе, але не хочуць адлятаць.
Звяры ўжо пачалi падрыхтоўвацца да доўгай, халоднай i галоднай зiмы. Вавёрка збiрае сабе ежу, галодны воўк ходзiць па лесе, а ад яго хаваецца заяц, а мядзведзь будуе сабе логава, каб заснуць на ўсю зiму…
Некаторыя сумуюць, калi надыходзiць восень, але я весялюся. Таму што хутка надыдзе зiма i будзе так прыгожа!