
Рубрыка «Роднае слова»
Арцём Азарка , 5 «Б» класс
Галоўны скарб
У кожнага чалавека ёсць Радзіма, і кожны любіць яе. Любіць месца, дзе нарадзіўся і жыве. Любіць родную прыроду, свой народ. Любіць сваю родную мову , песні і казкі свайго народа.
Мая Радзіма Беларусь - гэта не проста слова, а родныя людзі і родная мова, родны кут. Без бацькаўшчыны і без свайго народа чалавек не можа жыць. Толькі на роднай зямлі чалавек дыхае свабодна, адчувае падтрымку сваіх блізкіх і родных, можа карыстацца спадчынай продкаў.
Мая Беларусь вельмі прыгожая.Гэта бясконцыя жылы рэк, у якіх плешчыцца рыба, гэта амаль адзінаццаць тысяч азёр, чыстых і прыгожых, гэта векавыя пушчы, бяскрайнія гаі і высокае празрыстае неба з белымі пухнатымі аблокамі. Галоўны скарб нашай краіны — ЛЮДЗІ! Яны праслаўляюць сваю зямлю, нясуць у свет добрае імя беларусаў.