Назад Содержание

Рубрыка «Роднае слова»

Козыр Уладзімір,8 «Б» клас

Пра нашу мову

Па-першае, я лічу, што мова з’яўляецца значнай і вялікай часткай беларускага этнаса.Таксама мне грэе душу тое, што ў нашай дзяржаве робіцца мноства розных спраў, каб захаваць памяць пра нашу гісторыю, традыцыі і, канешне, зберагчы мову. І канцэрты, і фестывалі, а таксама розныя гістарычныя мерапрыемствы, прысвечаныя нашым знакамітым продкам, - усё гэта садзейнічае развіццю мовы.
Але колькі б разоў наша краіна не спрабавала прыцягнуць людзей да роднай мовы, мы ўсё роўна акружаны рускамоўнымі і іншамоўнымі словамі.На вуліцах, у інтэрнэце, а таксама ў размовах з роднымі і блізкімі. Але, мне здаецца, што мы не павінны адчайвацца, а пачынаць з сябе - больш размаўляць на сваёй мове, больш чытаць, складаць вершы, пісаць артыкулы.