
Рубрыка «Роднае слова»
Некрашэвіч Ірына,7 «Г»
Цудоўныя сняжынкi
Сняжынкi падобныя на белыя зоркi. Злавi адну на рукавiчку i толькi не дыхай на яе, а то яна растане.
Не заўсёды можна ўбачыць сняжынкi. Iншы раз яны злiпаюцца разам i вялiкiмi камякамi падаюць на зямлю. Часам халодны вецер ламае белыя зоркi, ператварае ix у дробны снежны пыл.
Калi прабегчы па снезе ў ясны марозны дзень, ён рыпiць пад нагамi. Гэта патрэскваюць i паскрыпваюць маленькiя прамянi халодных зорак, якiя ламаюцца ў цябе пад нaгaмi.
А снег усё iдзе, кружацца ў паветры блiскучыя сняжынкi. Яны падаюць на палi i лугi, ix засыпаюць усё новыя камякi снегу. I хутка ўжо зямлю пакрываюць вялiкiя гурбы.