Назад Содержание

Рубрыка «Роднае слова»

 

Анастасія Міцура, 8 «А» клас

 

Паўсюль вада з-за снега, якi выпаў ранiцай, шмат бруду, халодны вецер i дробны дождж. У такiя моманты мiмаволi ўспамiнаю пытаннi, якiя не даюць мне пакою апошнiм часам: якую прафесiю выбраць? Дзе вучыцца?А што, калi выберу не тое, што мне патрэбна?
Я не ведаю, кiм я хачу стаць. Мацi прапаноўвала стаць пераводчыкам цi урачом, але мне гэта не цiкава. Зараз я ўжо у 8 класе, хутка i экзамены.
Магчыма, я не магу выбраць прафесiю з-за боязнi памыліцца, няўпэўненасцi ў сваiх ведах.
Я лiчу, школьнiкам вельмi цяжка выбраць тое, што сапраўды iм падабаецца. На мой погляд, трэба выбраць прфесiю, якую ты будзеш любiць, рабiць з сумленнем, а не думаць аб тым, каб хутчэй скончыўся працоўны дзень.