Назад Содержание

Рубрыка «Роднае слова»

 

Ягор Крылоў 8 «А» клас

Шукайце толькі добрае!

 

Восень – гэта пара пазітыва, але сярод яго хаваецца крышку суму. Усім падабаюцца яркія фарбы, а восень поўная залацістымі лістамі, вогненнымі плямамі і пакрыта жоўта-зялёным камуфляжам. Як хочацца прайсціся сярод гэтага карнавала фарбаў. Але ў восені ёсць і другі бок. Дні становяцца карацей, ночы пачынаюцца раней, і цемень покрывае амаль што ўсе дні. Кожны дзень халадней і халадней. Але, нягледзячы на гэта, трэба шукаць толькі добрае. Калі дзень сумны і ідзе дождж, можна прылегчы на ложак дома, глядзець у вокны і разважаць. Нездарма напісаў паэт:”Восень сумненняў час, час роздуму прыходзіць”.