Назад Содержание

Рубрыка «Роднае слова»

 

Ганна Дрождж, 8 «А» клас

Мы ўсе розныя...

 

Наступіла восень – пара залатых убранняў і прыгажосці. Але як толькі апошнія цёплыя дзянькі канчаюцца, а вецер зрывае з дрэў апошнія лісты, надыходзіць зусім іншая восень – шэрая і халодная. Вось ужо ўсе птушкі паляцелі на поўдзень, дрэвы стаяць голыя і мерзнуць пад бесперапыннымі дажджамі.
Разам з халадамі прыходзіць нейкі восеньскі сум. Ад няма чаго рабіць у галаву пачынаюць прыходзіць розныя думкі і адна з іх: “ Як пражыць жыццё, каб потым не шкадаваць?”. Першае, з чаго пачынаецца дарослае жыццё – гэта атрыманне прафесіі. І самае галоўнае, што варта сказаць – выбірайце тую, якая падабаецца вам, а не вашым бацькам. Няхай яна будзе непрыбытковая, бо калі чалавеку падабаецца яго справа, то ён можа дасягнуць бліскучых вынікаў.
Гэта ж парада дзейнічае не толькі пры выбары прафесіі, але і ў розных іншых выпадках. Не трэба змяняць свае прынцыпы і абавязкова рабіць тое, што і ўсе астатнія, ці тое, што модна. Мы ўсе розныя і кожны індывідуальнасць.