Назад Содержание

Рубрыка «Роднае слова»

 

Яфiмава Яна, 8 «Б» клас

Рознакаляровыя думкі

 

Восень. Сумненнеў час, час роздуму прыходзіць... Восенню мы задумваемся на розныя тэмы часцей, чым у іншыя поры года. Бо восень - гэта перыяд, калі ідуць дажджы, становіцца холадна, і мы амаль перастаем сустракацца з сябрамі, хадзіць на вуліцу…
Некаторыя задумваюцца над тым, якая выдатная прырода восенню, як усё мяняецца проста на вачах. І праўда, пагуляўшы ў парку, на вуліцы або проста паглядзеўшы ў акно, ты можаш заўважыць, як мяняецца лісце, як яно ападае. Ты проста не можаш зразумець, як прырода ўсё гэта малюе. Гэтыя узоры - малюнкі нельга параўнаць з тым, што малюе чалавек. Бо чалавек усё робіць абдумана, ён не можа намаляваць тое, чаго не бачыў. Чалавек заўсёды будуе свае выявы на ўбачанам. А што першым бачыў чалавек яшчэ ў старажытнасці? Гэта прыроду. Прырода дзеліцца на флору і фауну. Гэта значыць на расліны і жывёл. Але калі так падумаць, чалавек - ад жывёлы, значыць, і ён таксама з’яўляецца часткай прыроды. Чалавек знішчае прыроду. Можна сказаць, што людзі знішчаюць самі сябе. Але я не кажу гэта пра кожнага чалавека, таму што людзі розныя, і многія з іх зразумелі гэтую праблему. Цяпер шмат хто стварае новыя спосабы, каб абараніць і дапамагчы прыродзе. І калі так падумаць, то чалавек увесь час развіваўся, спрабаваў зразумець усё, усё вывучыць. І ён імкнуўся да гэтага так прагна, што нават не заўважаў, як наносіць шкоду навакольнаму свету. І цяпер, усвядоміўшы гэта, спрабуе выправіць памылкі мінулага. І я хачу сказаць, што згодна з сцвярджэннем, што чалавек самы разумны, але ён спрабуе стаць галоўным над прыродай, хоча яе падпарадкаваць, не разумеючы таго, што ён сам яе частка. І калі верыць здагадкам чалавека, то праз сотню мільёнаў гадоў сонца згасне, і чалавек з гэтым нічога не зробіць.
А цяпер я хачу вярнуцца да таго, што прырода восенню змяняецца, як чалавек. Задумайцеся! Ад надвор’я ў асноўным залежыць настрой чалавека. Калі ўвосень дзьме моцны вечер, пахмурна або ідзе дождж, то табе становіцца сумна ў душы, вядома, ты не будзеш з-за гэтага плакаць, але такога жыццярадаснага настрою, як у сонечны дзень лета, ты не атрымаеш. Але людзі розныя, і хто-небудзь можа радавацца і такому надвор’ю. Але, дзякуючы такому надвор’ю, чалавек хоча як мага хутчэй схавацца і застацца сам-насам са сваімі думкамі. Гэтак жа і прырода, яна хутчэй хоча схавацца ад усіх пад снегам. З лета, пераходзячы ў восень, мяняюцца дрэвы. Яны спачатку хочуць нешта змяніць, напрыклад, свой колер лісця, але ў выніку іх губляюць, ведаючы тое, што вясной усё зменіцца. А пакуль што ім хочацца хутчэй схавацца ад усіх пад снегам, застацца са сваімі думкамі і адпачыць ад пераменаў. Гэтак жа і чалавек, змяняючы ўсё, спадзяецца, што ў будучыні ўсё наладзіцца. А пакуль што ўсё трэба як след абдумаць і адпачыць.
Такім чынам, восенню мы застаемся сам-насам са сваімі думкамі і разважаем на любую тэму. Так і мае думкі восенню рознакаляровыя, як асенняе лісце.