Рубрыка «Роднае слова»
Ганна Лобка, 6 «Б» клас
Гiсторыя адной пралескi
Так гэта было цi не так, праўда цi няпраўда, паслухаем, што казка кажа.
Даўным-даўно на Зямлi не было анiякiх кветак, а Зiма, Вясна, Лета i Восень спрачалiся за ўладу на Зямлi. Доўга ўгаворвалi iх людзi не сварыцца, але чатыры сястры i слухаць не хацелi. Не паспяваў пан Год, бацька iх, бойкi спыняць, як зноў чагосьцi не падзялiлi. На гэты раз яны думалi, чые падарункi лепей.
– Мае сняжынкi прыгажэйшыя за ўсё ў свеце! – сказала Зiма.
– Не твае сняжынкi, а спевы майго жаваранка, – не згадзiлася Вясна.
– Ні сняжынкi, ні жаваранак не параўнаюцца з маiм цёплым летнiм сонейкам, – спрачалася Лета.
– А чаго вы сварыцеся? Усiм зразумела, што лепш майго рознакаляровага лiстапада нiчога не знайсцi, - загаманiла лiсточкамi на галаве Восень.
– Тады пойдзем да пана Года, бацькi нашага, на суд, – сказала Вясна.
Калi яны прыйшлi ў палац пана Года i расказалi пра новую сварку, бацька iх агладзiў сiвую бараду i сказаў сваё рашэнне:
– Няхай кожная з вас падрыхтуе свой падарунак i пакажа яго ў сваю пару.
– Добра… - незадаволена адгукнулася Зiма.
Тое ж самае сказалi тры астатнiя сястры.
Далей чатыры сястры падрыхтавалi падарункi. Зiма – прыгажэйшыя сняжынкi, белыя палi i дрэвы. Вясна – званочкi, якiя спявалi цудоўныя песнi сваiм звонам. Лета – зялёную траўку, цёплае i ласкавае сонейка, прыгожых матылькоў, а Восень – шмат лiсткоў, пышны лiстапад i разнакаляровае ўбранне дзеля дрэў.
Але Зiма пазайздросцiла Вясне i захавала яе званочкi ў гушчары бора, пакрыла снегам. Калi прыйшла чарга Вясны паказваць падарунак, яна не змагла знайсцi свае званочкi. Пан Год запытаўся ў яе:
– Што ж ты, Вясна, не падрыхтавалася?
I Вясна цiхенька заплакала. Яе гарачыя слёзы трапiлi на гурбы, пад якiмi хавалiся званочкi. Гурбы растаялi, з-пад гурбаў пачалi расцi белыя кветкi. Гэта былi званочкi, але яны не спявалi цудоўныя песнi, а гаманiлi аб iх доме – бары. Пан Год не ведаў, што гэта званочкi, i таму вельмi здiвiўся:
– Вось дык цуд! Кветкi гавораць аб iх доме! – крыкнуў ён.
– Але гэта зусiм не тое, што павiнна было вырасцi… - цiхенька сказала Вясна. Але пан Год яе не слухаў.
– Няхай гэтыя цудоўныя кветкi, што гамоняць аб лесе, стануць звацца пралескамi!
I Вясна не стала з iм спрачацца.