Содержание

Рубрика «Гранит науки»

 

«Отвратительная штука – лень мысли! – утверждал русский писатель Николай Островский.- Где лень, там и прозябание. А надо так: делаешь одно, а мечта уже открывает тебе новые дали!» Вот как раз тем, кому не свойственна « лень мысли»- обладателям дипломов районной научно-практической конференции - наши поздравления и наилучшие пожелания! Александра Гаврилик и Семёнова Антон стали обладателями диплома 2 степени по белорусской литературе. Специально для читателей журнала они подготовили интереснейшую статью « Крыж і кайданы Сяргея Новіка-Пеюна».
Гаўрылік Аляксандра, 11 «А» класс
Сямёнаў Антон , 11 «А» класс

Крыж і кайданы Сяргея Новіка-Пеюна

Імя Сяргея Новіка-Пеюна наўрад ці вы пачуеце нават на ўроках роднай літаратуры. І не таму, што ён пакінуў нязначны след у гісторыі беларускай літаратуры; якраз наадварот. Проста Сяргей Міхайлавіч належыць да таго пакалення рэабілітаваных паэтаў, на долю якога выпала зведаць усе складаныя перэпетыі няпростага 20-га стагоддзя. І не толькі зведаць, а з годнасцю вытрываць і пры гэтым застацца Чалавекам. “Ад кожнага залежыць усё!” – гэтыя словы В. Быкава калісьці вельмі моцна запалі ў душу. Сапраўды, з атамаў складаецца нават граніт. Лёс нашага земляка Сяргея Новіка-Пеюна – найлепшае таму пацверджанне.
Сяргей Новік нарадзіўся ў вёсцы Лявонавічы ў 1906 годзе 27 жніўня. Сям’я яго была вельмі таленавітая. Маці, бацька і сёстры – усе выдатна спявалі, аднавяскоўцы звалі іх “пяюнкамі”. Сяргей быў здольны да навукі. подробнее