
Письмо редактора
Мне здаецца, мы перасталі здзіўляцца. Нават маладых, не стомленых жыццём, мабыць, акрыленых марамі, нічога не здзіўляе, а захапляе хіба што інтэрнэт… Магчыма, я і памыляюся, але аднойчы на ўроку, калі чыталі і абмяркоўвалі верш М.Танка “Дрэвы паміраюць”, да мяне прыйшла гэта не вельмі аптымістычная думка. Вельмі цяжка было сямікласнікам “дакапацца” да сэнсу твора. Прывяду яго тут увесь:
Дрэвы паміраюць,
Калі перастаюць пазнаваць
Змены года
I не адгукаюцца рэхам;
Вада – калі забывае,
Куды ёй плыць,
I нікому не спатольвае смагі;
Зямля – калі перастае
Радзіць хлеб
I быць калыскай песняў;
Чалавек – калі страчвае здольнасць
Здзіўляцца і захапляцца
Жыццём.
Працавалі амаль увесь урок – і ніяк не атрымлівалася выслухаць больш-менш абгрунтаваны адказ. І вось калі ўжо хацелася адкрыць нарэшце ідэю верша, раптам цудоўна адказала Рэунова Ганна: “Калі мы становімся абыякавымі да жыцця, мы перастаём існаваць і нібы паміраем. Аўтар запрашае нас карыстацца кожным днём, захапляцца ўсім і рабіць учынкі, якія прыносяць у свет дабро, і толькі тады мы будем жыць”.
Празвінеў званок, я ўздыхнуда з палёгкай (усё ж такі паспелі разабрацца!) і падзякавала Ганну за выдатны адказ.
Дарагія чытачы! Не пераставайце захапляцца жыццём. Гартайце старонкі нашага часопіса і здзіўляйцеся, рабіце адкрыцці і пішыце самі.
Жданеня Ирина Евгеньевна