Рубрика «Конкурс»
29 октября состоялся районный этап конкурса экологической моды «Галерея образов». Театр гимназии № 40 как всегда предоставил достойную коллекцию для показа. Тема конкурса “Белорусские напевы” дала большой простор для фантазии, работа просто кипела в мастерской Театра моды! Участницы конкурса Сикора Дарья, Жданеня Надежда, Белотелова Валентина, Горохова Маргарита, Литвинович Александра под руководством Бабок Екатерины Александровны смогли создать замечательные наряды из природного материала, полиэтилена и конфетных фантиков.
Думаем, читатели журнала с удовольствием почитают сценарий конкурса и отметят красоту аксессуаров, глядя на фотографии.
Сцэнарый конкурса “Беларускія напевы”
Добры дзень!
Рады Вас вітаць у гэтай зале!
Свята моды ўсе даўно чакалі.
І мы здзівім Вас -
Уявіце Вы сябе на балю!
Каго мы бачым?! Купалінка!
Цудоўная танклявая дзяўчынка.
На ёй вяночак проста дзіўны,
У ім шыпшына, ружа, зёлкі
Сеюць водар салодкі вясны,
Купалінка ідзе прыгажуняй княгіняю,
Рассыпае вясновыя сны.
На подзіуме – Купалінка. Шыкоўны вянок, зроблены з прыродных матэрыялаў, сапраўдны шэдэўр. Кветкі ружы, флоксы, хрызантэм, уплеценыя ў вянок, навяваюць казачныя вобразы. Акцэнты зроблены пладамі баярышніку і шыпшыны, а залатое лісце клена падкрэслівае багацце ўбору. У руцэ ў Купалінкі – валошкі – сімвал Беларусі і адметны знак калекцыі Тэатра моды гімназіі № 40.
Дружа, браце!
Што за пані ў нашай хаце?
Ходзіць важна,
Сама сабе гаспадыня
І прыбрана яна –
Ніхто не закіне.
На галоўцы чапец
З розных цвяточкаў,
І чырвоны паясок
Стан абвіў дзявочы.
Нашы продкі ў канцы XIX стагоддзя насілі розныя галаўныя ўборы. Жанчынам і дзяўчатам асабліва падабаўся чапец. У стварэнні гэтага аксесуара адыгралі сваю ролю упаковачныя матэрыялы, сетка для гародніны і нават пазлы. Гэты ўбор актуальны і сёння. Абароніць далікатны твар і ад ветру, і ад дажджу, дадасць вобразу мяккасць і пяшчоту. Хустка, зробленая з цукерачных абгортак, каралі з пазлаў і браслеты завяршаюць ансамбль.
У любімай мове, роднай, наскай
Ах, якія словы: “Калі ласка!”
Як звіняць яны сардэчнаю струною,
Праз усе жыццё ідуць са мною
Калі ласка, сустракайце. Намінацыя “Стыльныя рэчы”. Рабінавы матыў – асноўны ў гэтай намінацыі. Вытанчана выглядае павязка з рабіны, адцяняе бялявы дзявочы твар.Біжутэрыя зроблена з саломкі і рабіны, сапраўды беларускі напеў.
Звярніце ўвагу: сумка - цудоўная рэч!
Шмат карманаў, адсекаў, прастору.
Узяў і паехаў у дзіўную далеч
Да сінягя, сіняга мора.
Сумка з палеэтылену, упрыгожана кветкамі валошак, зробленых з геаграфічных карт. Пробкі , нанізаныя на нітку, прышыты да сумкі і надаюць мадэлі лёгкасць і ігрывасць.
У нашых сэрцах -
Напеў беларускі.
І жытнёвае поле,
І валошак блакіт у расе
Любім роднае ўсё,
Нашай долі шчаслівай
Хай зайздросцяць усе!!!