Содержание

Рубрика «Роднае слова»

Савіч Руслан

Час ідзе

Апошні дзень восені… Халодна… Хутка зіма – сцюдзёная і, можа быць, снежная.Толькі ўчора было цёпла, а сёння зябка. Што будзе заўтра? Сёння – залатая восень, заўтра – срабрыстая зіма.
Гэта восень была лагоднай, прыгожай. Мы паспелі пабачыць, як паціху дрэвы скідаюць свой летні ўбор, паслухалі ў апошні раз птушак.
І зноў зіма…
Час ідзе, нічога не зробіш!
 

Будзянкоў Уладзіслаў

Асенні сум

Вось і адышлі апошнія дні восені. Гэтыя дзянькі былі не такія цёплыя і прыгожыя, як у верасні. Тады было цёпла, і я ездзіў на ровары. А ў кастрычніку глядзеў на цудоўны лістапад.
Але ж усё ў мінулым. Я сяджу дома і чытаю кнігу.
Мне сумна…
 

Кухарчык Павел

Восеньскі эцюд

Апошнія дзянькі восені вельмі сумныя. Раней было цяплей і весялей. Пачынала жаўцець і чырванець лісце, дзеці гойсалі па вуліцы.
Кастрычнікам крышку пахаладзела, пачалі ісці дажджы. У лістападзе ўвогуле надвор'е змянілася на больш халоднае.
Мы сумуем па мінулай восені…
 

Дубень Яраслава

Шкада развітвацца

Верасень, кастрычнік, лістапад – асеннія месяцы, цудоўныя і непаўторныя. Успомніце, якія былі бярозы ў кастрычніку. Іх залатое ўбранне прыцягвала вока, а на зямлі не было відаць травы ад лісця.
Рэчка яшчэ весела бурліла і не збіралася замярзаць. Ветрык быў зусім нехалодны, гэта здзіўляла.
Апошні дзень восені набліжаецца.
Шкада развітвацца з цяплом.
 

Брылёнак Ксенія

Надыдзе сон

Восень сыходзіць… Лісце, расфарбаванае ў розныя колеры, амаль пападала з дрэў. Хутка ўжо наступяць маразы.
Апошнія дзянькі восені выдаліся цудоўнымі. Свяціла сонейка, але цяпла было няшмат. Было добра дыхаць халаднаватым асеннім паветрам.
Птушкі адляцелі ў вырай. Дрэвы амаль голыя, быццам чакаюць снежнай адзежы. Апрануцца ў белыя шапкі і заснуць. Надыдзе сон і на лес, і на поле, толькі горад будзе гаманлівы.
 

Мядзведзеў Сава

31 лістапада

У апошні дзень восені больш ляжыць чорнага лісця. Але не трэба сумаваць па фарбах, таму што можна разгледзець чырвоныя, жоўтыя і аранжавыя лісцікі. Яны падымаюць настрой. Сабяры іх і зрабі гербарый.
Пачынае халадаць усё больш. Раніцай ляжыць на траве іней. Гэта значыць, што хутка пойдзе снег.
На каляндары – апошні дзень восені. 31 лістапада…
 

Шпак Вікторыя

Чароўны лес
У апошні дзень восені я з бацькамі паехала на лецішча. Было лёгка дыхаць паветрам, цікава назіраць за з’явамі ў прыродзе.
З мамай мы пайшлі ў лес. Як тут было прыгожа! Падала з дрэў рознакаляровае лісце і кружылася ў вальсе бы нейкія сняжынкі. Лісце клёна было падобна на далонь, а лісцікі арабіны – на тоненькую вусень.
Не хацелася пакідаць чароўны лес, але трэба было ісці дадому, бо цямнела.
 

Кавальчук Аляксей

Пакінем сабе восень

Як прыгожа асенняя пара! Яна песціла нас і забаўляла! Свяціла сонца, мы елі яблыкі.
Восень - вельмі паэтычная пара, яна будзіць фантазію. Глядзіш на арабіны і бачыш вогнішча. А клён здаецца дзядзькам, які вартуе наваколле.
Я хачу, каб восень была вечна…